Удзельнікі экспедыцыі «Дарога да святыняў» напярэдадні Дня беларускага пісьменства пройдуць 1340 кіламетраў

Гарадок будзе шырока гуляць два дні — 2 і 3 верасня, запрашае да сябе як мага больш гасцей. Праграма разнастайная і насычаная: прэзентацыі кніжных праектаў, выставы прэсы, фестываль народнай творчасці, паэзіі і фальклору «Гарадоцкі Парнас», кулінарны фестываль, свята славянскіх традыцый «Павятовы горад», майстар-класы, вечары сямейнага чытання, эксклюзіўны паказ айчыннага фільма «На другом берегу» і інш. Падрыхтавалі свае пляцоўкі Музей беларускага кнігадрукавання, музей гісторыі беларускай літаратуры, мабільную экспазіцыю прывёз музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Шыкоўныя ўрачыстасці адкрыцця і закрыцця зберуць лепшых айчынных артыстаў. Галоўнае — усюды паспець!
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах выдавецкага дома «СБ. Беларусь сегодня».