Віншаванне Міністра інфармацыі калектыву дзяржаўнай установы "Рэдакцыя Шчучынскай раённай газеты ”Дзянніца“

01.10.2019
Прагляды: 301

Віншаванне Міністра інфармацыі калектыву дзяржаўнай установы "Рэдакцыя Шчучынскай раённай газеты ”Дзянніца“

Паважаныя калегі!

 Сардэчна віншую калектыў рэдакцыі з 80-годдзем з дня выхаду першага нумара газеты.

Ваша выданне мае сваю багатую гісторыю і традыцыі, аўтарскаму калектыву ўласцівы адказнасць, прынцыповасць, шчырая грамадзянская пазіцыя, вернасць прафесійнаму абавязку.

"Дзянніца" – першая савецкая газета на беларускай мове. Нягледзячы на ярка выяўленую ідэйную накіраванасць, у тыя гады яна заставалася запатрабаванай творчай пляцоўкай для вопытных аўтараў і выдатнай школай для журналістаў-пачаткоўцаў.

І сёння, знаходзячыся на вастрыні жыцця, газета садзейнічае мясцовай уладзе ў вырашэнні важных дзяржаўных ідэалагічных і сацыяльна-эканамічных задач, застаецца паслядоўным правадніком дзяржаўнай палітыкі, прапагандыстам высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў нашага народа.

Выданне трывала замацавалася на інфармацыйнай карце рэгіёна, сфарміравала аўдыторыю адданых чытачоў, з'яўляецца адным з самых тыражных у Гродзенскай вобласці.

Няхай любімая праца прыносіць вам толькі радасць і задавальненне, а для новых спраў і здзяйсненняў заўсёды хапае сіл і энергіі.

Жадаю супрацоўнікам і ўсім сябрам рэдакцыі моцнага здароўя, шчасця, аптымізму, новых творчых поспехаў на карысць роднай Беларусі.


Аляксандр Карлюкевіч