Выдавецтва «Беларусь» да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі выпусціла юбілейную кнігу

На старонках выдання «Нацыянальная бібліятэка Беларусі. 100 гадоў» змешчаны фотаздымкі, якія храналагічна адлюстроўваюць важнейшыя падзеі ад пачатку заснавання бібліятэкі да сучаснасці. Кніга выйшла на трох мовах і разлічана на тых, хто цікавіцца гісторыяй станаўлення і развіцця галоўнай універсальнай навуковай бібліятэкі краіны.

