“Вёсачка: цеплыня малой радзімы“

Карэспандэнты выдання падарожнічаюць па беларускай глыбінцы, сустракаюцца з жыхарамі, наведваюць мясцовыя музеі, сядзібы, культурныя і прыродныя аб'екты, знаёмяцца з народнымі промысламі.
У сваіх паездках журналісты разам з мясцовымі жыхарамі лавілі рыбу, здабывалі мёд, пяклі пірагі, вырошчвалі памідоры, нарыхтоўвалі лук, разводзілі трусоў.
Аб сваіх уражаннях карэспандэнты штотыднёвіка распавядаюць чытачам у сваіх артыкулах.
