Выкладчык журфака БДУ Пятро Жаўняровіч пераклаў на рускую мову два тамы збору твораў Караткевіча

Папярэдні пераклад на рускую мову 2011 года звераны з тэкстам новага беларускага збору сачыненняў, дапоўнены і ўдакладнены асобныя фрагменты. Цікава, што раман другога тома «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» суправаджаецца каментарыямі.

Не менш цікавымі і змястоўнымі будуць і наступныя тамы збору твораў класіка беларускай літаратуры.
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах сайта факультэта журналістыкі БДУ.