XXX Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пачне сваю работу 22 сакавіка
Пра гэта, а таксама пра тое, якім будзе ўдзел пісьменнікаў, кнігавыдаўцоў з іншых краін у традыцыйным свяце кнігі, ішла размова ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі з удзелам намесніка Міністра інфарацыі Рэспублікі Беларусь Ігара Бузоўскага і Часовага Паверанага Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Рахматулы Назарава.
Мяркуецца, што Узбекістан прыме ўдзел у выстаўцы ў якасці Краіны — Цэнтральнага эскпанента. Адпаведна і стэнд кніжны будзе болей прадстаўнічым, і большым атрымаецца склад нацыянальнай дэлегацыі з Узбекістана.
— Мы былі б рады падтрымсаць Узбекістан, — заўважыў на сустрэчы старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч, — у правядзенні па праграме выстаўкі і Дзён узбекскай літаратуры ў Беларусі. Гатовы ўсямерна спрыяць рэалізацыі такой ініцыятывы.
— У беларускага і ўзбекскага бакоў шмат агульнага, шмат судакранання, — адзначыў намеснік Міністра інфарацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі. — Гэта і коласаўская тэмы. Я быў ва Узбекістане зусім нядаўна і бачыў, з якой пашанотай згадваюць там імя народнага песняра Беларусі Якуба Коласа. Ведаю, што ў Ташкенце у снежні пабывалі беларускія пісьменнікі — дэлегацыя СПБ складала пяць чалавека. Спадзяюся, што прывезены новыя ініцыятывы, кантакты.
Удзел у сустрэчы прыняла і першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах. Яна, у прыватнасці, расказала пра выданне анталогій твораў сучаснай літаратуры краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў, пра гатоўнасць арганізатараў гэтага праекта прэзентаваць ужо выдадзеныя на кніжным форуме ў Мінску.
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».