Як ажываюць вобразы
Цырымонія ўзнагароджвання лепшых канкурсантаў адбудзецца на ХХVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставе.
Удзельнікі сустрэчы імкнуліся адказаць на пытанне “як ажываюць вобразы?” і падзяліліся асабістым вопытам “рэаніміравання” славутых імёнаў нашага літаратурнага мінулага.
Дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ Ігар Запрудскі, аўтар ідэі конкурсу. Ігар Мікалаевіч распавёў пра акалічнасці з’яўлення “Слаўнай кампаніі” і тую лакуну, якую, на вялікі жаль, уяўляе з сябе біяграфічны жанр у сучаснай беларускай літаратуры. Менавіта гэтыя пусткі і ўзяліся запаўняць удзельнікі “РэANIMAцыі”.
Завяршылася ж імпрэза традыцыйным ужо для праекта выступленнем музыкантаў. На гэты раз гасцей сустрэчы парадаваў гурт “Балцкі субстрат”.