YouTube стварыў асобную платформу для дзяцей

02.09.2019
Прагляды: 421

YouTube запусціў спецыяльную платформу для дзіцячага кантэнту. Такім чынам сэрвіс мае намер узмацніць меры па абароне дзяцей ад непрыемных каментарыяў, негатыўнага і шкоднага для дзіцячай псіхікі кантэнту.

«Мы зрабілі YouTube Kids, каб стварыць больш бяспечны асяродак для дзяцей, каб даследаваць іх інтарэсы і захапленні, і ў той жа час далі бацькам інструменты для наладкі карыстання сэрвісам. Мы працягваем паляпшаць дадатак, грунтуючыся на водгуках бацькоў і экспертаў», - адзначае кіраўніцтва сэрвісу.

YouTube Kids прадаставіць тры катэгорыі кантэнту:

0-4 гадоў - відэа для дашкольнікаў;

5-7 гадоў - відэа для школьнікаў;

8-12 гадоў - відэа для школьнікаў.