Зарэгістравана новае сеткавае выданне

01.02.2019
Прагляды: 639

Зарэгістравана новае сеткавае выданне

31 студзеня 2019 года Міністэрства інфармацыі ажыццявіла дзяржаўную рэгістрацыю інтэрнэт-рэсурсу "mlyn.by" у якасці сеткавага выдання.

Заснавальнікам і рэдакцыяй сеткавага выдання "mlyn.by" з'яўляецца Мінскае абласное ўнітарнае прадпрыемства "Редакция газеты "Мінская праўда".

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі" сеткавыя выданні надзяляюцца ўсімі правамі і нясуць абавязкі сродкаў масавай інфармацыі.