Зарэгістравана новае сеткавае выданне

30.04.2020
Прагляды: 445

Зарэгістравана новае сеткавае выданне

29 красавіка 2020 года Міністэрства інфармацыі ажыццявіла дзяржаўную рэгістрацыю інтэрнэт-рэсурсу "nadbugom.by" у якасці сеткавага выдання.

Заснавальнікам і рэдакцыяй сеткавага выдання "nadbugom.by" з'яўляецца ўстанова "Рэдакцыя Брэсцкай раённай газеты "Зара над Бугам".

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі" сеткавыя выданні надзяляюцца ўсімі правамі і нясуць абавязкі сродкаў масавай інфармацыі.