Займальныя гісторыі малой радзімы

23.11.2018
Прагляды: 440

24 лістапада на тэлеканале "Беларусь 3" стартуе новы праект "Спявае Беларусь". Фальклорны праект раскрые песенную карту Беларусі ва ўсім яе харастве. Праз гэты праект традыцыйныя беларускія песні прагучаць на ўсю краіну.

Вядучыя праграмы - этнограф Ларыса Мятлеўская і знакаміты этнахарэограф, даследчык беларускага народнага танца Сяргей Выскварка. Разам яны адправіліся ў падарожжа па Беларусі ў пошуках таленавітых фальклорных калектываў, а фалькларыст Іван Крук падрыхтаваў шмат займальных гісторый пра сімвалы жыцця вясковых жыхароў, звязаныя з імі традыцыі, прыкметы і падзеі: напрыклад, што такое чырвоны кут і што сімвалізуе парог, для чаго ў доме вісела падкова і дзе павінен стаяць стол.

Асаблівасць новага праекта яшчэ і ў тым, што тэксты песень нашай краіны стануць зразумелымі і даступнымі для кожнага гледача пры дапамозе караоке-тытраў.

Матэрыял прадстаўлены рэдакцыяй тэлепраграмы "Беларусь 3" (www.3belarus.by)