"Звязда" сустракаецца з сябрамі

23.11.2019
Прагляды: 306

"Звязда" сустракаецца з сябрамі

На мінулым тыдні, з 18 па 22 лістапада, у розных населеных пунктах краіны адбыўся шэраг кніжных прэзентацый, якія праводзіў Выдавецкі дом «Звязда» ў рамках акцыі «Звязда» сустракаецца з сябрамі».

На сустрэчу з чытачамі ў дзіцячую бібліятэку № 22 г.Мінска прыйшоў пісьменнік Дзмітрый Юртаеў са сваёй кнігай «Ни секунды тишины». Аўтар сустрэўся з вучнямі 2 класа сярэдняй школы № 25 г.Мінска.

А ў Петкавіцкай сярэдняй школе юныя чытачы віталі пісьменніцу Ірыну Карнаухаву, якая пазнаёміла ўсіх са сваёй кнігай «Ах, какой сегодня день». Таксама завіталі ў Дзяржынскую раённую бібліятэку, дзе сустрэліся з вучнямі гімназіі № 1 г.Дзяржынска.

Яшчэ адна сустрэча адбылыся ў Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы з вядомай беларускай пісьменніцай Святланай Быкавай. Яна пазнаёміла чытачоў са сваёй кнігай «Солнечный зайчик».

У Іўеўскую раённую дзіцячую бібліятэку і пачатковую школу горада звяздоўцы прыехалі разам з вядомай беларускай казачніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой, якая прэзентавала сваю кнігу «Вухуцік. Васільвася».

А ў краме “КнігаПоліс” (г.Мінск, вул.Сурганава, 46) юныя чытачы задавалі пытанні пісьменніку Паўлу Гушынцу, які пазнаёміў дзяцей са сваёй кнігай «Папа, расскажи про меня историю».

Свод Звязда 2.jpg

Свод Звязда 3.jpg

Свод Звязда 4.jpg

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда»