Бялградскі кніжны кірмаш завяршыў сваю работу
Завяршыў сваю работу чарговы 63-і Бялградскі міжнародны кніжны кірмаш. Па традыцыі ў ім прымалі ўдзел і беларускія кнігавыдаўцы.
Дэлегацыю Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь прадстаўлялі дырэктар паліграфічнага камбіната імя Якуба Коласа Ігар Маланяк, намеснік дырэктара – галоўнага рэдактара Выдавецкага дома “Звязда”, галоўны рэдактар часопіса “Нёман”, перакладчык Аляксей Чарота, дырэктар выдавецтва “Народная асвета” Вікторыя Калістратава, паэт, празаік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктар Кажура.
У час выстаўкі на беларускім стэндзе і на іншых кніжных, асветніцкіх пляцоўках горада прайшло досыць шмат мерапрыемстваў з удзелам беларускіх літаратараў і кнігавыдаўцоў. Сярод іншых падзей – і прэзентацыя газеты “Літаратура і мастацтва”.
Спецыяльна да бялградскай выставы газета “ЛіМ” прымеркавала адзін са сваіх нумароў, у якім пад адной вокладкай – апавяданні дванаццаці сербскіх аўтараў. Сярод іх – Іва Андрыч, Браніслаў Нушыч, Граздана Олуіч і іншыя вядомыя сербскія пісьменнікі.
Цікавым падаецца інтэрв’ю з паэтам Віктарам Кажурам, чыя кніга “Паэтычныя гульні. Загадкі, вершы і калыханкі для дзяцей” выйшла па-сербску ў самы пярэдадзень кніжнай выставы (перакладчыца – Даяна Лазарэвіч).
Беларускі штотыднёвік “Літаратура і мастацтва” прыйшоўся даспадобы сербскім калегам. Будзем спадзявацца, што і пасля кніжнага кірмашу ў Бялградзе на старонках “ЛіМа” знойдзецца месца творчым ініцыятывам, новым праектам, звязаным з сербскай літаратурай.
(крыніца – газета “ЛіМ”)