Прывітанне Прэзідэнта Беларусі ўдзельнікам і гасцям ХIII Беларускага міжнароднага медыяфоруму

Прывітанне Прэзідэнта Беларусі ўдзельнікам і гасцям ХIII Беларускага міжнароднага медыяфоруму

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям ХIII Беларускага міжнароднага медыяфоруму "Партнёрства ў імя будучыні: лічбавы парадак дня для медыяпрасторы".

"За час свайго існавання форум стаў аўтарытэтнай пляцоўкай для дзелавых стасункаў прадстаўнікоў СМІ краін блізкага і далёкага замежжа. Гэта мерапрыемства дае ўнікальную магчымасць абмяняцца прафесійным вопытам і натхняе на новыя ідэі", - гаворыцца ў прывітанні.

"Сучасная медыяпрастора не мае межаў, а лічбавыя тэхналогіі адкрылі шырокія магчымасці для творчасці і прадаставілі багаты выбар крыніц інфармацыі. Таму сёння журналісцкай супольнасці неабходна засяродзіць увагу на пытаннях захавання прафесійнай этыкі і норм маралі - такіх жа важных, як і свабоднае выказванне сваіх перакананняў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў удзельнікам мерапрыемства плённай працы і поспехаў у пошуку цікавых рашэнняў, здольных зрабіць медыяасяроддзе яшчэ больш прывабным, бяспечным і карысным для людзей.

Апублікавана:
Праглядаў:
1 671