У дапамогу бацькам і школьнікам – аўдыякнігі
Міністэрства інфармацыі абнавіла на сваім сайце аўдыякнігі, выпушчаныя выдавецтвам «Вышэйшая школа».
Гэта класічныя творы як замежных, так і беларускіх аўтараў: Джэка Лондана, Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Івана Шамякіна, Івана Навуменкі і іншых.
Творы школьнай праграмы для вучняў з 5-га па 11-ы класы знаходзяцца ў раздзеле «Аўдыякнігі па класах навучання».
«Сучасная беларуская проза» змяшчае аўдыязапісы твораў Алеся Жука, Віктара Праўдзіна, Алеся Разанава, Раісы Баравіковай, Васіля Быкава, Генадзя Пашкова, Янкі Сіпакова, Максіма Танка, Івана Пташнікава і іншых аўтараў.
Вы можаце бясплатна спампаваць аўдыякнігі па спасылках:аўдыякнігі па аўтарах;
аўдыякнігі па класах навучання.
Апублікавана:
20 красавiка 2021 в 15:30
Праглядаў:
2 735