У рамках Міжнароднай выставы-кірмашу ў Ашхабадзе адбылася навуковая канферэнцыя «Кніга – шлях супрацоўніцтва і прагрэса»

У рамках Міжнароднай выставы-кірмашу ў Ашхабадзе адбылася навуковая канферэнцыя «Кніга – шлях супрацоўніцтва і прагрэса»

Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у работе XII Міжнароднай канферэнцыі «Кніга – шлях супрацоўніцтва і прагрэса», якая аб'яднала ў канферэнц-зале Гандлёва-прамысловай палаты Туркменістана прадстаўнікоў выдавецкіх колаў, вышэйшых навучальных устаноў, бібліятэк, спецыялістаў у галіне паліграфічнай вытворчасці, літаратараў і журналістаў. Удзельнікі сустрэчы азнаёміліся з дасягненнямі выдавецкай галіны Туркменістана і іншых краін, вопытам укаранення найноўшых тэхналогій у вытворчасць кніжнай і паліграфічнай прадукцыі.

У ходзе зацікаўленага абмена думкамі былі абмеркаваны пытанні наладжвання цесных партнёрскіх сувязяў паміж профільнымі структурамі, у тым ліку ў галіне падрыхтоўкі спецыялістаў выдавецкай справы і паліграфічных тэхналогій, перакладчыцкай дзейнасці, бібліятэчнай справы і творчых абменаў.


ашхабад
Апублікавана:
Праглядаў:
2 157
Краіны:
Падзея: