Першая кітайская выстаўка імпартных тавараў і паслуг у Шанхаі

Першая кітайская выстаўка імпартных тавараў і паслуг у Шанхаі

У Шанхаі з 5 па 10 лістапада ў самым вялікім у свеце выставачным комплексе (яго плошча — 1,5 мільёна квадратных метраў) пройдзе Першая кітайская міжнародная выстаўка імпартных тавараў і паслуг Сhіnа Іntеrnаtіоnаl Іmроrt Ехро. На яе прыедзе каля 2800 кампаній са 130 краін. Плануецца, што колькасць аптовых пакупнікоў дасягне 150 000. Беларускі бок актыўна рыхтуецца да ўдзелу ў ёй.

У камерцыйным блоку Беларусь будзе прадстаўлена на шасці пляцоўках. Гэта «Сельскагаспадарчыя і харчовыя прадукты», «Аўтамабілебудаванне» і іншае. У Шанхай прыедзе больш за 80 айчынных арганізацый. З іх 28 прадпрыемстваў прадстаўляюць мяса-малочную прадукцыю.

Падчас выстаўкі — 7 лістапада — будзе праходзіць Беларуска-кітайскі дзелавы форум. А за дзень да яго беларускія прадпрыемствы плануюць паўдзельнічаць у Міжнароднай трансгранічнай канферэнцыі. Яна дазволіць устанавіць прамыя кантакты з кітайскімі кампаніямі-імпарцёрамі. Слоган канцэпцыі нацыянальнай экспазіцыі «Беларусь — Кітай: сяброўства, супрацоўніцтва, перспектывы».
Апублікавана:
Праглядаў:
1 584