“Іванаўскія чытанні – 2018”

“Іванаўскія чытанні – 2018”

1 верасня ў рамках святкавання Дня беларускага пісьменства ў дзяржаўнай ўстанове культуры “Цэнтральная раённая бібліятэка імя Ф.І. Панфёрава” (г. Іванава, вул. Першамайская, 5) адбудзецца Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Іванаўскія чытанні”, якую праводзіць Нацыянальная акадэмія навук Беларусі пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта і Іванаўскага раённага выканаўчага камітэта.

Слухачам прапануюцца наступныя даклады:

12.30–12.40
ЛАКОТКА Аляксандр Іванавіч, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, доктар архітэктуры, акадэмік НАН Беларусі – “Год малой радзімы ў люстэрку беларускай культуры”;

12.40–12.50
ЛУКАШАНЕЦ Аляксандр Аляксандравіч, першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар, акадэмік НАН Беларусі – “Беларуская мова як фактар адзінства нацыі (славянскі кантэкст развіцця і функцыянавання)”;

12.50–13.00
ГАРАНІН Сяргей Лявонцьевіч, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук – “Традыцыі кірылічнага пісьменства ў Палескім рэгіёне”;

13.00–13.10
ЛАКІЗА Вадзім Леанідавіч, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт – “Гістарычная навука і археалогія Беларусі на сучасным этапе: праблематыка, дасягненні, задачы”;

13.10–13.20
КАЛЕЧЫЦ Алена Генадзьеўна, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар – “Археалагічныя помнікі Іванаўскага раёна”;

13.20–13.30
БАШКОЎ Аляксандр Аляксандравіч, дацэнт кафедры гісторыі славянскіх народаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна, кандыдат гістарычных навук, дацэнт – “Гісторыя археалагічнага вывучэння шляхецкіх сядзіб Іванаўшчыны”;

13.30–13.40
МЕЗЕНКА Ганна Міхайлаўна, загадчык кафедры агульнага і рускага мовазнаўства Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава, доктар філалагічных навук, прафесар – “Беларускі і рускі тэксты культуры ва ўрбананімнай прасторы Іванава: суадносіны, асаблівасці рэпрэзентацыі”;

13.40–13.50
ЛАЗУКА Барыс Андрэевіч, дырэктар Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт – “Матэрыяльная культура арыстакратыі Беларусі (XVII–ХІХ стст.)”;

14.10–14.20
ВІННІКАВА Марыя Мікалаеўна, старшы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства – “Сялянскі касцюм Іванаўшчыны ў пачатку XX стагоддзя: традыцыі і навацыі”;

14.20–14.30
КАПЫЛОЎ Ігар Лявонавіч, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт – “Пра што распавядаюць прозвішчы жыхароў Іванаўшчыны?”;

14.30–14.40
АЛІФЕРЧЫК Таццяна Мікалаеўна, загадчык сектара этналінгвістыкі і фальклору Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук – “Тапанімікон Іванаўшчыны: этымалогія, матывацыя”;

14.40–14.50
ПАЛЯШЧУК Наталля Вікенцьеўна, загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт – “Чиню мои тастамент”: змест і мова тастаментаў Брэстчыны”;

14.50–15.00
САЦУТА Іван Уладзіміравіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт – “Янаўскія лабары”;

15.20–15.30
ЛЕВАНЦЭВІЧ Лена Васільеўна, загадчык кафедры беларускай філалогіі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт – “Гаворкі Янава і ваколіц у сістэме беларускай мовы”;

15.30–15.40
ХВІЛАНЧУК Юлія Леанідаўна, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі – “Адметныя сінтаксічныя рысы гаворак Іванаўшчыны і іх месца ў сістэме брэсцка-пінскіх гаворак”;

15.40–15.50
ВАЛОДЗІНА Таццяна Васільеўна, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, дацэнт – “Традыцыі і навацыі ў сістэме народнага лекавання Іванаўскага краю”;

15.50–16.00
КУХАРОНАК Таццяна Іванаўна, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт – “Стэрэатыпы і мадэлі святочна-абрадавых паводзін: восеньскі перыяд народнага календара Іванаўшчыны”;

16.00–16.10
ГРАМЫКА Марыя Валер’еўна, навуковы супрацоўнік аддзела выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства – “Традыцыі пейзажа Напалеона Орды ў выяўленчым мастацтве Беларусі XIX – пачатку XX стагоддзя”;

16.10–16.20
ТРАФІМЧЫК Анатоль Віктаравіч, вучоны сакратар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук – “Паэт Мікалай Гумілёў на Брэсцка-Пінскім Палессі (1915)”;

16.20–16.30
БОГАНЕВА Алена Міхайлаўна, навуковы супрацоўнік сектара этналінгвістыкі і фальклору Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі – “Знаўца народнай прозы з вёскі Баландзічы Іванаўскага раёна Фядора Мартынаўна Кузьміч (1923–2014)”;

16.30–16.40
ВЯЧОРКА Віктар Леанідавіч, настаўнік дзяржаўнай установы адукацыі “Дружылавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад –сярэдняя школа” – “Гісторыя і гісторыка-культурныя месцы вёсак Дружылавічы, Замошша, Трыліскі Іванаўскага раёна”;

16.40–16.50
ТРУБЧЫК Алена Генадзьеўна, старшы навуковы супрацоўнік аддзела ваеннай гісторыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук – “Іванаўскі край ў гады польска-савецкай вайны (1919-1921 гг.)”;

16.50–17.00
ФЯДЗЬКОВІЧ Дар’я Іванаўна, навучэнка дзяржаўнай установы адукацыі “Дастоеўская сярэдняя школа імя Ф.М.Дастаеўскага” – “Будаўніцтва і эксплуатацыя вузкакалейкі Івацэвічы – Янаў Палескі. Праблемы і перспектывы”;

17.00–17.10
МАРОЗ Валерый Вячаслававіч, гісторык, краязнавец, г. Брэст – “Культурна-гістарычная спадчына Іванаўшчыны, якая патрабуе актуалізацыі”
Апублікавана:
Праглядаў:
1 483