5 гадоў пра галоўнае - у эфіры "Беларусь 1"

5 гадоў пра галоўнае - у эфіры "Беларусь 1"

2 лютага галоўнаму штотыднёваму выніковаму праекту Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі "Галоўны эфір" спаўняецца 5 гадоў.

300 гадзін эфіру пра галоўныя падзеі ў краіне і за мяжой! За гэты час праграма стала любімай у гледачоў і папулярнай на беларускім тэлебачанні. Арыгінальная, нестандартная форма падачы прываблівае аўдыторыю, якая сёння карыстаецца рознымі крыніцамі інфармацыі. "Галоўны эфір", як выніковая праграма, захоўвае эфект навізны. За пяць гадоў праект ператварыўся ў інфармацыйны брэнд канала "Беларусь 1".

Сёння праект АТН - гэта асноўная аналітычная пляцоўка для падвядзення вынікаў тыдня ў краіне і свеце. За пяцігодку ў "Галоўным эфіры" вядомыя спартсмены, артысты і нават міністры спявалі пад гітару ля каміна, упрыгожвалі елку, тэсціравалі новы аўтамабіль з завода "Белджы".

З першых выпускаў праекта ў лютым 2014 года ў кадры "Галоўнага эфіру" працягвае працаваць Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант. Дарэчы, у камандзе вядучых праграмы таксама намеснік Старшыні Сяргей Гусачэнка і намеснік кіраўніка АТН Вікторыя Сянкевіч.

Карэспандэнты Агенцтва тэленавін штораз здзіўляюць гледачоў эксклюзівам і сустрэчамі з цікавымі гасцямі. Праграма ўзнімае праблемы эканомікі і палітыкі, запрашае да размовы ў студыю экспертаў і лідараў меркаванняў і ў той жа час не забывае пра культурна-забаўны складальнік.

Штораз у "Галоўным эфіры" выкарыстоўваюцца арыгінальныя рэжысёрскія хады і рэалізуюцца самыя нечаканыя ідэі. Над выхадам чарговага выпуску праграмы працуе вялізная каманда Агенцтва тэлевізійных навін.

Наступны выпуск "Галоўнага эфіру" выйдзе на "Беларусь 1" ужо ў гэтую нядзелю. У 21:00 вядучыя праекта, як заўсёды, будуць працаваць у месцах асноўных падзей палітычнага, эканамічнага і грамадскага жыцця ў краіне і за мяжой, а гледачы ўбачаць эксклюзіўныя інтэрв'ю з вядомымі людзьмі.

Апублікавана:
Праглядаў:
1 097
Галіны дзейнасці: