6 чэрвеня ў Доме прэсы адбудзецца прэс-канферэнцыя на тэму: «Выяўленчае мастацтва Віцебшчыны»

6 чэрвеня ў Доме прэсы адбудзецца прэс-канферэнцыя на тэму: «Выяўленчае мастацтва Віцебшчыны»

6 чэрвеня 2018 г.  у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца прэс-канферэнцыя на тэму: «Выяўленчае мастацтва Віцебшчыны».

У мерапрыемстве прымаюць удзел старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў» Рыгор Сітніца, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў» Святлана Баранкоўская, прадстаўнікі Беларускага саюза мастакоў, мастацтвазнаўцы.

Выяўленчае мастацтва на Віцебшчыне мае пад сабой моцны і трывалы падмурак і звязана з імёнамі М.Шагала, К.Малевіча, А.Каржанеўскага, П.Явіча і іншых.

Сёння Віцебская арганізацыя Беларускага саюза мастакоў аб’ядноўвае ў сваіх радах 100 мастакоў. Творчы шлях, пройдзены гэтым аб’яднаннем, − сапраўды славутая гісторыя развіцця выяўленчага мастацтва.
Апублікавана:
Праглядаў:
938