Аб'яўлены рэспубліканскі творчы конкурс на стварэнне сімвала Года малой радзімы

Аб'яўлены рэспубліканскі творчы конкурс на стварэнне сімвала Года малой радзімы

Прыняць удзел у рэспубліканскім творчым конкурсе на стварэнне сімвала Года малой радзімы могуць усе жадаючыя, незалежна ад месца пражывання, прафесійнага статусу і ўзросту. Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Беларусі.

"Творчае спаборніцтва з'яўляецца адкрытым па складзе ўдзельнікаў, свае прапановы могуць прадставіць і фізічныя, і юрыдычныя асобы, і аўтарскія калектывы як Беларусі, так і іншых краін", - адзначылі ў ведамстве.

Матэрыялы на конкурс - а гэта каляровая карцінка ў электронным выглядзе і раздрукаваная на лісце фармату А3, а таксама тлумачальная запіска, якая раскрывае аўтарскую ідэю - трэба падаць па 15 кастрычніка па адрасе: г.Мінск, пр.Пераможцаў, 11, каб.304.

У пакет дакументаў таксама ўключаецца заяўка на ўдзел у конкурсе. Журы разгледзіць прапановы не пазней за 1 лістапада.

Палажэнне аб рэспубліканскім творчым конкурсе на стварэнне сімвала Года малой радзімы апублікавана на сайце Міністэрства культуры ў раздзеле "Конкурсы і мерапрыемствы".
Апублікавана:
Праглядаў:
1 535
Крыніца: