Адбыўся семінар-практыкум з удзелам рэгіянальных СМІ па ўдасканаленні працы ў сетцы Інтэрнэт
17 жніўня 2018 г. у Мінскім абласным выканаўчым камітэце адбыўся семінар-практыкум з удзелам рэгіянальных СМІ па тэме «Удасканаленне работы ў функцыянаванні інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацый Мінскай вобласці».
Абмяркоўвалася развіццё рэгіянальных інфармацыйных рэсурсаў, удасканаленне працы сайтаў у сетцы Інтэрнэт. Асобна разглядалася пытанне стварэння беларускамоўных версій сайтаў і іх адаптацыя для людзей са слабым зрокам.
Таксама ўвага нададзена тэме пераходу сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацый на рэспубліканскую платформу, якая дзейнічае на аснове тэхналогіі воблачных вылічэнняў.
У семінары-практыкуме прынялі ўдзел прадстаўнікі Мінскага аблвыканкама, Міністэрства інфармацыі, рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, СТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі», а таксама асобы, адказныя за працу інтэрнэт-сайтаў раённых і гарадскіх выканкамаў Мінскай вобласці.

Апублікавана:
17 жнiўня 2018 в 14:54
Праглядаў:
1 140