Адбылася прэзентацыя кнігі “А хто там ідзе?” на мовах свету”

Адбылася прэзентацыя кнігі “А хто там ідзе?” на мовах свету”

У камернай зале Л.П. Александроўскай Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі адбылася прэзентацыя ўнікальнага выдання – кнігі аднаго верша народнага песняра Беларусі Янкі Купалы “А хто там ідзе?” на мовах свету”.

Аб’яднаўшы пісьменнікаў, перакладчыкаў і проста ўлюбёных у беларускую паэзію людзей з розных кантынентаў агульнай ідэяй – данесці да сваіх суайчыннікаў сугучнасць думак беларусаў, выданне сапраўды можа лічыцца інтэрнацыянальнай кнігай свету. Сярод перакладчыкаў праекта – Расул Гамзатаў, Вера Рыч, Найдан Вылчаў, Антанас Венцлава, Максім Горкі, Мар’ян Сэрватка, Дзмітро Паўлычка, іншыя знакамітыя асобы.

Акрамя перакладаў і арыгінальнага тэксту верша, выданне змяшчае дзясяткі карцін беларускіх і замежных мастакоў, якія звярталіся да жыцця і творчасці народнага песняра.

Рэалізацыя праекта ажыццёўлена выдавецтвам “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.


Апублікавана:
Праглядаў:
258