Адбылася прэзентацыя кнігі Міколы Маляўкі “Спадчына, або Каб не стаць манкуртам”

Адбылася прэзентацыя кнігі Міколы Маляўкі “Спадчына, або Каб не стаць манкуртам”

000084_332399.jpgУ Нацыянальнай бібліятэцы ў фармаце круглага стала адбылася прэзентацыя кнігі Міколы Маляўкі “Спадчына, або Каб не стаць манкуртам”. Выданне прысвечана Году малой радзімы і ўбачыла свет па заказе і фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь у выдавецтве “Народная асвета”.

Прывітальнае слова Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь было зачытана рэферэнтам упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Вікторыяй Лукашутэ.

У абмеркаванні прынялі ўдзел: дэкан факультэта пачатковай адукацыі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт “Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка” Наталля Ждановіч, дырэктар Музея старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі Барыс Лазука, загадчык сектара Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Аркадзь Балабаеў, дырэктар ААТ “Белкніга” Аляксандр Вашкевіч, сябры і калегі аўтара Мікола Чарняўскі і Яўген Хвалей.

Слова трымаў і аўтар кнігі Мікола Маляўка, які выказаў падзяку калектыву выдавецтва “Народная асвета”.

І ў завяршэнні мерапрыемства былі выказаны словы глыбокай падзякі ўсім удзельнікам, ААТ “Паліграфкамбінат імя Якуба Коласа” за паліграфічнае выкананне выдання, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі за дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства і падаравана ёй ад выдавецтва “Народная асвета” кніга Міколы Маляўкі “Спадчына, або Каб не стаць манкуртам”.
Апублікавана:
Праглядаў:
1 156