Адбылося пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу

Адбылося пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу

У Міністэрстве інфармацыі адбылося пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, якая пройдзе 6-10 лютага 2019 года ў адміністрацыйным комплексе па праспекту Пераможцаў, 14.

Краіна – Ганаровы госць ММКВК – Злучаныя Штаты Амерыкі.

У ходзе пасяджэння адзначана, што выстава мае важны грамадска-палітычны рэзананс і практычнае значэнне для яе ўдзельнікаў і наведвальнікаў, іграе важную ролю ва ўмацаванні ўзаемакарысных міжнародных сувязей у галіне кнігадрукавання і кнігараспаўсюджвання.

Асноўнымі тэмамі нацыянальнай экспазіцыі на выставе стануць тэма Года малой радзімы, ІІ Еўрапейскіх гульняў, юбілеі класікаў беларускай літаратуры, знакавыя даты ў гісторыі нашай краіны. Будзе арганізаваны шырокі продаж кніжнай прадукцыі айчыннай вытворчасці.

У праграме выставы – шматлікія сустрэчы з аўтарамі, выдаўцамі, мастакамі, прэзентацыі новых кніг, “круглыя сталы”, аўтограф-сесіі, іншыя мерапрыемствы.

Адбудзецца цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”.

Традыцыйна ў рамках выставы пройдзе Міжнародны сімпозіум літаратараў “Пісьменнік і час” з удзелам пісьменнікаў далёкага і блізкага замежжа.

На пасяджэнні аргкамітэта абмеркаваны пытанні магчымасці выкарыстання розных пляцовак горада для правядзення тэматычных мерапрыемстваў выставы.

Апублікавана:
Праглядаў:
1 409
Галіны дзейнасці:
Падзея: