Адбылося пасяджэнне журы Рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная літаратурная прэмія”
25 ліпеня ў Міністэрстве інфармацыі адбылося пасяджэнне журы Рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная літаратурная прэмія”.
З прадстаўленых на конкурс 74 работ кампетэнтнае журы выбірала пераможцаў у сямі намінацыях:
“Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі”;
“Лепшы твор прозы”;
“Лепшы твор драматургіі”;
“Лепшы твор публіцыстыкі”;
“Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства”;
“Лепшы твор для дзяцей і юнацтва”;
“Лепшы дэбют”.
Па выніках галасавання пераможцы вызначаны толькі ў шасці намінацыях. У намінацыі “Лепшы твор драматургіі” журы аднагалосна вырашыла прэмію не прысуджаць.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі адбудзецца падчас правядзення Дня беларускага пісьменства ў горадзе Слоніме 1 верасня.