Адкрыўся Пекінскі міжнародны кніжны кірмаш

Адкрыўся Пекінскі міжнародны кніжны кірмаш

Найбуйнейшая ў Азіі міжнародная кніжная выстава-кірмаш Beijing International Book Fair (BIBF 2018), прысвечаная выдавецкай і паліграфічнай індустрыі, праходзіць у Пекіне з 22 па 26 жніўня ў 25-ы раз. 

Увазе наведвальнікаў прадстаўлены кнігі, фотаздымкі, відэа і іншыя прадукты. У мерапрыемстве прымаюць удзел найбуйнейшыя міжнародныя выдавецтвы, што робіць яго цікавым не толькі для прадстаўнікоў выдавецкага бізнесу Паўднёва-Усходняй Азіі, але і адным з найбольш папулярных у свеце.

Беларускую дэлегацыю, якая прымае ўдзел у Пекінскім міжнародным кніжным кірмашы, узначальвае намеснік Міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі.

Апублікавана:
Праглядаў:
1 701
Галіны дзейнасці:
Краіны:
Падзея: