Акцыя «Звон смутку» пройдзе на Буйніцкім полі 22 чэрвеня

Акцыя «Звон смутку» пройдзе на Буйніцкім полі 22 чэрвеня

Штогадовая акцыя «Звон смутку» пройдзе на Буйніцкім полі 22 чэрвеня. Аб гэтым  паведамілі ў Магілёўскім аблвыканкаме.
У Магілёўскай вобласці памятныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны, традыцыйна пачнуцца ў 4.00 у мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле». Тут збяруцца прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, працоўных калектываў, актыў БРСМ, навучэнцы і студэнты, жыхары абласнога цэнтра і Магілёўскага раёна.

У апоўдні ў рэгіёнах Магілёўскай вобласці на цэнтральных вуліцах гарадоў будзе спынены транспарт, прыпыніцца праца ў цэхах на прадпрыемствах і арганізацыях вобласці, а ў праваслаўных храмах загучыць перазвон.

«Кожны жыхар нашай вобласці можа далучыцца да памятнай акцыі — выйсці на вуліцу або прыпыніць сваю працу і ўшанаваць хвілінай маўчання ўсіх загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне», — падкрэслілі ў аблвыканкаме.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах выдавецкага дома "ЗВЯЗДА"

Апублікавана:
Праглядаў:
273