Аляксандр Карлюкевіч працаваў на сваёй малой радзіме
У дзень правядзення рэспубліканскага суботніка Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч працаваў на сваёй малой радзіме ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці ва ўрочышчы Баруслава. Гэта партызанскія мясціны. Там пахаваны партызаны і мірныя жыхары, якія загінулі ў гады вайны.
На добраўпарадкаванні тэрыторыі партызанскіх могілак разам з Міністрам інфармацыі працавалі старшыня Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Ленкавец, старшыня Пухавіцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Прановіч, старшыня Рэспубліканскага савета рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” Юрый Шумскі, для якога гэтыя мясціны таксама з’яўляюцца малой радзімай.
Удзел у суботніку прынялі ваеннаслужачыя пятай асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння, прадстаўнікі раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі Саюз афіцэраў», работнікі лясгасу.
Пасля заканчэння работ Аляксандр Карлюкевіч і Юрый Шумскі ўсклалі да помніка загінуўшым землякам вянок.