Арганы – гучныя сведкі беларускай гісторыі

Арганы – гучныя сведкі беларускай гісторыі

У выдавецтве “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” выйшла багата ілюстраваные выданне “Арганы Беларусі”. Кніга расказвае пра гісторыю развіцця арганнай культуры на тэрыторыі Беларусі, творцаў арганнай музыкі, сучаснае развіццё арганнага выканальніцкага мастацтва, змяшчае інфармацыю аб 123 арганах, што захаваліся на тэрыторыі нашай краіны, майстрах, якія іх стварылі, прыводзяцца тэхнічныя характарыстыкі кожнага інструмента.

Змяняліся эпохі, адбываліся лёсавызначальныя падзеі ў жыцці краіны, а гукі аргана працягвалі напаўняць душы беларусаў вялікай духоўнасцю, падштурхоўвалі задумацца аб спрадвечных каштоўнасцях чалавечага жыцця. У багатай музычнай скарбонцы беларусаў – імёны выдатных арганістаў і кампазітараў, арганных майстроў, тых, хто прысвяціў сябе служэнню “каралю музычных інструментаў”.

Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Апублікавана:
Праглядаў:
1 245
Галіны дзейнасці: