Чарговая кніга серыі «Авантуры Пранціша Вырвіча» Людмілы Рублеўскай пабачыла свет у Выдавецкім доме «Звязда»

У Выдавецкім доме «Звязда» пабачыла свет пятая кніга серыі прыгодніцкіх і фантасмагарычных раманаў «Авантуры Пранціша Вырвіча» Людмілы Рублеўскай — «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага Доктара».

Гэтае гістарычнае фэнтэзі распавядае пра гады пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Баўтрамей Лёднік – чалец усемагутнай Адукацыйнай камісіі, якая дзейнічае пад патранажам караля. Але нават гэта не выратоўвае ад непрыемнасцей. І вось ужо зноў шляхціц Вырвіч і доктар Лёднік уцягнутыя ў інтрыгі магнатаў... Да сяброў далучаецца сын Лёдніка Алесь, якому ад бацькі перадаліся незвычайныя здольнасці. Бандзе Чорнага Доктара неабходна разгадаць таямніцу знікнення асістэнткі Лёдніка панны Праксэды. Героі патрапяць у сутарэнні Ашмянскага замка, палётаюць на паветраным цмоку над карнавальнай Венецыяй, пагасцююць у Пацучынага Караля…  Банду Чорнага Доктара чакаюць неверагодныя прыгоды, а вас – невядомыя старонкі беларускай гісторыі.

Прэзентацыя навінкі з удзелам вядомай беларускай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай адбылася ў кнігарні «Книги & книжечки» (ААТ “Белкніга”) на мінулым тыдні.

Апублікавана:
Праглядаў:
43
Галіны дзейнасці:
Падзяліцца ў сац.сетках