Айчынныя тэлеканалы пакажуць у прамым эфіры канцэртныя і конкурсныя праграмы юбілейнага «Славянскага базару ў Віцебску»
Журналісты, аператары, прадзюсары і гукарэжысёры Белтэлерадыёкампаніі ўжо прыехалі ў Віцебск, каб расказаць гледачам пра самыя яркія моманты XXX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Акрамя навінавых выпускаў пра тое, чым жыве горад на Дзвіне ў гэтыя фестывальныя дні, аўдыторыю таксама чакаюць трансляцыі лепшых музычных праграм галоўнага культурнага летняга форуму.
Цэнтральнай эфірнай падзеяй тэлеканала «Беларусь 1» стане серыя трансляцый галоўных канцэртных праграм Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2021». Сёння ў 23:00 гледачам прапануюць адпачыць на канцэрце «Душа народа — песня», які стане часткай традыцыйнага святочнага гала-вечара «Саюзная дзяржава запрашае...». У праграме — выступленні артыстаў Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Беларусі імя Г. Цітовіча, Дзяржаўнага акадэмічнага рускага народнага хору імя М. Пятніцкага і іншых вакальных калектываў, а таксама знакамітых эстрадных выканаўцаў.
Заўтра ў 20:00 «Беларусь 1» прапануе сваёй аўдыторыі падтрымаць прадстаўніка нашай краіны на XXX Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2021» Данііла Мышкаўца падчас прамой трансляцыі першага дня конкурснага выступлення — праграмы «Сусветны хіт» у суправаджэнні шоу-балета Алы Духавай Todes. У нядзелю ў 18:00 на «Беларусь 1» пакажуць гала-канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі «Крок by крок», а ў 22:00 — прамую трансляцыю цырымоніі закрыцця юбілейнага «Славянскага базару ў Віцебску». Чакаем на сцэне ўсіх любімых артыстаў: Мікалая Наскова, Сяргея Пенкіна, Дзімаша Кудайбергена, Ігара Карнелюка, Аляксандра Панаётава, групу «Фабрыка», ансамбль «Аліло», Анатоля Ярмоленку, Яраслава Сумішэўскага і многіх іншых.
Акрамя таго, заўтра ў 21:05 на «Беларусь 3» пройдзе дадатковы паказ гала-канцэрта цырымоніі адкрыцця віцебскага культурнага форуму, а 18 ліпеня ў 21:05 — праграмы «Душа народа — песня».
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах СБ «Беларусь сегодня».
Песня — душа народа
У інфармацыйных выпусках на тэлеканале «Беларусь 1» карэспандэнты Агенцтва тэленавін засяродзяць сваю ўвагу на асноўных падзеях фестывалю: гэта тэатральныя пастаноўкі і кінапаказы, тэматычныя экскурсіі і «горад майстроў», начныя дыскатэкі і доўгачаканыя выступленні любімых артыстаў. Вядучыя ранішняга шоу «Добрай раніцы, Беларусь!» на «Славянскім базары ў Віцебску» таксама пафестываляць. Адкрыем сакрэт: сённяшні выпуск праекта запішуць прама ў фестывальнай сталіцы. Ну а заўтра, 17 ліпеня, чакаем тэматычную серыю любімай праграмы са Святланай Бароўскай. І таксама з Віцебска!Цэнтральнай эфірнай падзеяй тэлеканала «Беларусь 1» стане серыя трансляцый галоўных канцэртных праграм Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2021». Сёння ў 23:00 гледачам прапануюць адпачыць на канцэрце «Душа народа — песня», які стане часткай традыцыйнага святочнага гала-вечара «Саюзная дзяржава запрашае...». У праграме — выступленні артыстаў Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Беларусі імя Г. Цітовіча, Дзяржаўнага акадэмічнага рускага народнага хору імя М. Пятніцкага і іншых вакальных калектываў, а таксама знакамітых эстрадных выканаўцаў.
Заўтра ў 20:00 «Беларусь 1» прапануе сваёй аўдыторыі падтрымаць прадстаўніка нашай краіны на XXX Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2021» Данііла Мышкаўца падчас прамой трансляцыі першага дня конкурснага выступлення — праграмы «Сусветны хіт» у суправаджэнні шоу-балета Алы Духавай Todes. У нядзелю ў 18:00 на «Беларусь 1» пакажуць гала-канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі «Крок by крок», а ў 22:00 — прамую трансляцыю цырымоніі закрыцця юбілейнага «Славянскага базару ў Віцебску». Чакаем на сцэне ўсіх любімых артыстаў: Мікалая Наскова, Сяргея Пенкіна, Дзімаша Кудайбергена, Ігара Карнелюка, Аляксандра Панаётава, групу «Фабрыка», ансамбль «Аліло», Анатоля Ярмоленку, Яраслава Сумішэўскага і многіх іншых.
Дзіцячы свет
Тэлеканал «Беларусь 3» у баку ад фестывальных падзей таксама не застанецца, карэспандэнты праекта «Навіны культуры» будуць трымаць гледача ў курсе ўсіх падзей. Акрамя таго, тут жа, на трэцяй кнопцы, заўтра і паслязаўтра ў 15:00 у прамым эфіры пакажуць першы і другі дні XIX Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск-2021», на якім Беларусь прадставіць 13-гадовы Канстанцін Мазуркевіч. Нагадаем, у першы дзень удзельнікі павінны выканаць песню кампазітара сваёй краіны на роднай мове, у другі — любы з хітоў на выбар. Косця з рэпертуарам ужо вызначыўся: гэта будзе кампазіцыя «Падзяка сэрца», якую ў арыгінале спявае Uzari, і лірычная балада All by Myself ад Селін Дзіён. Звярніце ўвагу: 18 ліпеня ў 18:00 тэлеканал «Беларусь 3» у прамым эфіры таксама пакажа цырымонію ўзнагароджання пераможцаў дзіцячага міжнароднага конкурсу і гала-канцэрт майстроў эстрады.Акрамя таго, заўтра ў 21:05 на «Беларусь 3» пройдзе дадатковы паказ гала-канцэрта цырымоніі адкрыцця віцебскага культурнага форуму, а 18 ліпеня ў 21:05 — праграмы «Душа народа — песня».
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах СБ «Беларусь сегодня».