Беларусь і Узбекістан заключылі шэраг міжурадавых пагадненняў

Беларусь і Узбекістан заключылі шэраг міжурадавых пагадненняў

Пагадненне паміж урадамі Беларусі і Узбекістана аб вытворчай і навукова-тэхнічнай кааперацыі падпісалі сёння ў Мінску віцэ-прэм'еры дзвюх дзяржаў Уладзімір Дворнік і Элёр Ганіеў.

У ліку дакументаў, падпісаных у Мінску, пагадненні аб супрацоўніцтве паміж профільнымі міністэрствамі і ведамствамі абедзвюх краін. Беларусь і Узбекістан дамовіліся супрацоўнічаць у галіне аховы навакольнага асяроддзя, у галіне сродкаў масавай інфармацыі, выдавецкай, паліграфічнай дзейнасці, у сферы навукі і тэхналогій, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах БЕЛТА (blr.belta.by)

Апублікавана:
Праглядаў:
1 182
Галіны дзейнасці:
Краіны:
Крыніца: