Беларуская дэлегацыя ўзяла ўдзел у круглым стале ў рамках Форуму выдаўцоў у Львове
![](/upload/iblock/915/91571f96ece1de0e8380b4350c83acb4.jpg)
20 верасня ў рамках Форуму выдаўцоў у Львове беларуская дэлегацыя ўзяла ўдзел у круглым стале на тэму «Украінскі рынак кнігі. Стан. Праблемы. Перспектывы», арганізатарам якога выступіла Асацыяцыя кнігавыдаўцоў і кнігараспаўсюджвальнікаў Украіны.
У рамках мерапрыемства адбылася сустрэча начальніка ўпраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алены Паўлавай з Міністрам культуры Украіны Яўгенам Нішчуком, падчас якой яму быў прэзентаваны і падораны зборнік паэзіі ўкраінскіх аўтараў «На арэлях натхнення». Абмеркаваны пытанні ўзаемавыгаднага ўдзелу ў кніжных выставах.
У гэты ж дзень прадстаўнікі беларускай дэлегацыі прынялі ўдзел у прэзентацыі кнігі вядомага украінскага пісьменніка Дзмітрыя Паўлічко «Омела». Аўтару быў падораны зборнік украінскай паэзіі, у якім прадстаўлены ў перакладзе на беларускую мову і яго вершы.