Беларускі міжнародны медыяфорум будзе практыка-арыентаваны

Беларускі міжнародны медыяфорум будзе практыка-арыентаваны

Беларускі міжнародны медыяфорум "Партнёрства ў імя будучыні" будзе практыка-арыентаваны, паведаміў журналістам Першы намеснік  Міністра інфармацыі Павел Лёгкі пад час прэс-канферынцыі, якая прайшла ў Доме прэсы.

"Мы сёння падыходзім да форуму як практыка-арыентаванай пляцоўкі, якая дае новыя веды. Форум павінен несці практычную карысць і значнасць для беларускай журналістыкі. Мы спадзяёмся, што з гэтага года зможам сарыентаваць форум на гэту задачу: прыўнясенне новых ведаў, кампетэнцый, навыкаў і вопыту. Каб наша беларуская журналістыка развівалася ў нагу з самымі сучаснымі сусветнымі трэндамі", - сказаў Павел Лёгкі.

Асноўныя пытанні, якія плануецца абмеркаваць на форуме, зводзяцца да тэмы пераводу ў лічбавы фармат медыяпрасторы. Размова пойдзе не проста аб укараненні новых тэхналогій. У цэнтры ўвагі будуць новыя фарматы ў журналістыцы, новыя методыкі і падыходы.

Работа будзе пабудавана па чатырох тэматычных секцыях, прафесійныя пытанні змогуць абмеркаваць як пішучыя журналісты, так і прадстаўнікі інтэрнэт-выданняў і тэлебачання.

Традыцыйна пройдзе летняя школа журналістыкі, дзе майстры сваёй справы дадуць майстар-класы для будучых акул пяра. XIII Беларускі міжнародны медыяфорум "Партнёрства ў імя будучыні: лічбавы парадак дня для медыяпрасторы" пройдзе 11-14 верасня ў Мінску і Мінскай вобласці.

Удзельнікамі стануць кіраўнікі СМІ, вядомыя палітолагі, эксперты краін СНД, блізкага і далёкага замежжа. 
Апублікавана:
Праглядаў:
1 411
Крыніца: