Беларускія кнігі будуць прадстаўлены ў Ашхабадзе

Беларускія кнігі будуць прадстаўлены ў Ашхабадзе

2-3 кастрычніка ў Ашхабадзе адбудзецца XII Міжнародная кніжная выстава-кірмаш друкаванай прадукцыі і навуковая канферэнцыя “Кніга – шлях супрацоўніцтва і прагрэсу”.

У рабоце кніжнага форуму прымуць удзел прадстаўнікі кнігавыдавецкіх арганізацый многіх краін, у тым ліку кіраўнікі і прадстаўнікі профільных міністэрстваў, ВНУ, кампаній, якія працуюць у сферы кніжнага гандлю.

Традыцыйна па запрашэнні Туркменскай дзяржаўнай выдавецкай службы ў вышэйзгаданых мерапрыемствах прыме ўдзел дэлегацыя беларускіх кнігавыдаўцоў.

На нацыянальным стэндзе, арганізаваным Міністэрствам інфармацыі, гасцям і ўдзельнікам выставы будуць прадстаўлены не толькі апошнія дасягненні кнігавыдаўцоў, але і ўзровень развіцця айчыннай паліграфічнай вытворчасці.

Апублікавана:
Праглядаў:
1 501
Галіны дзейнасці:
Краіны:
Падзея: