Адкрылася другая кнігарня ў Бабруйску

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця крамы ўзялі ўдзел: намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі; першы намеснік старшыні гарадскога выканаўчага камітэта Алег Ковель; дырэктар ААТ «Белкніга» Аляксандр Вашкевіч; кіраўнік Адміністрацыі Першамайскага раёна г.Бабруйска Юрый Хілінскі; прадстаўнікі беларускіх выдавецтваў і рэгіянальных СМІ.

На гандлёвай плошчы ў 145 кв.м для жыхароў і гасцей Бабруйска прадстаўлена больш 15`000 найменняў кніжнай і іншай друкаванай прадукцыі шырокай тэматычнай накіраванасці, канцылярскіх і папярова-белавых тавараў.

Апублікавана:
25 верасня 2018 в 13:56
Праглядаў:
1 180