Чытаем разам са «Звяздой»

Чытаем разам са «Звяздой»

27 лістапада ў рамках акцыі «Чытаем разам са «Звяздой» у краме «Кнігаполіс» (г.Мінск, вул.Сурганава, 46) адбылася чарговая прэзентацыя кнігі Надзі Букі «Бася і яе чароўны свет».

На мерапрыемстве панавала казачная атмасфера, пісьменніца і ілюстратар пазнаёміла дзяцей са сваімі загадкавымі героямі: Пігласам, Пувай, Бубласамі, Гласпіямі і Ацікекай.

Уражаныя сустрэчай і малюнкамі пісьменніцы хлопчыкі і дзяўчынкі літаральна засыпалі аўтара сваімі пытаннямі накшталт: «Як клікаць Пігласа да сябе?», «Дзе жывуць усе казачныя істоты?» «Ці будзе працяг кнігі?» і іншымі

На ўсе гэтыя пытанні можна будзе атрымаць адказ, прачытаўшы кнігу «Бася і яе чароўны свет». Па заканчэнні юныя чытачы выйшлі з падарункамі і аўтографам аўтара.

Бука 3.jpg

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».

Апублікавана:
Праглядаў:
382