Да Міжнароднага дня роднай мовы

Да Міжнароднага дня роднай мовы

Міністр інфармацыі А.Карлюкевіч накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Міжнароднага дня роднай мовы, якія праходзяць на філалагічным факультэце Белдзяржуніверсітэта з 21 па 27 лютага.

"Сёння ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. І гэта – добрая для нас нагода вымавіць словы любові і павагі да сваёй роднай мовы – беларускай" – адзначалася ў прывітанні.

"Наша мова – гэта мова славутай гісторыі і культуры, стваральнай працы і высокай духоўнасці. Мова нашага гонару."

Беларускае слова стварыла вялікую літаратуру. Імёны Францыска Скарыны і Сімяона Полацкага, Сымона Буднага і Міколы Гусоўскага, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і Адама Міцкевіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і Алаізы Пашкевіч, Петруся Броўкі і Кандрата Крапівы, Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча, Івана Шамякіна і Андрэя Макаёнка, а таксама яшчэ многіх-многіх беларускіх паэтаў і пісьменнікаў увайшлі ў скарбонку сусветнай моўнай культуры.

Роднае слова – першае, што мы чуем, калі нараджаемся, тое, што мыўспадкоўваем ад сваіх продкаў і тое, што мы павінны беражліва і кранальна несці праз усё сваё жыццё. Вялікі змагар за правы чалавека, за захаванне роднай мовы і культуры Нэльсан Мандэла казаў: "Калі вы размаўляеце з чалавекам на мове, якую ён разумее, вы звяртаецеся да яго розуму.Калі вы размаўляеце з ім на яго роднай мове, вы звяртаецеся да яго сэрца".


Апублікавана:
Праглядаў:
365