«Добрую кнігу – дзецям!»

«Добрую кнігу – дзецям!»

У рамках Дня беларускага пісьменства ў г.Іванава Брэсцкай вобласці на Фестывалі кнігі і прэсы (плошча Кастрычніка) 1 і 2 верасня будзе працаваць павільён “Добрую кнігу – дзецям!”.

Запрашаем дзяцей і іх бацькоў прыняць удзел у мерапрыемствах, якія адбудуцца на гэтай пляцоўцы.

1 верасня

12.00–13.00
Выдавецтва “Мастацкая літаратура”.
Прэзентацыя дзіцячых кніг выдавецтва з удзелам вучняў СШ № 4 г.Іванава.


13.00–15.00
Выдавецтва “Народная асвета”.
Віктарыны “Падарожжа ў краіну Дарожных знакаў”, “Вярніце звяроў у слова”. Станцыі “Нескучайка”, “Я – почемучка”, “PRO-Читайка“, “Спартыўная” (гульні, чытанне ўслых, вясёлыя эстафеты).

15.00–16.00
Выдавецтва “Пачатковая школа”.
“Цудоўны свет жывёл”. Прэзентацыя пазнавальнага часопіса пра жывёл “Рюкзачок. Веселый зоопарк”.

16.00–19.00
ААТ “Белкніга”.
Мультфільмы. Малюнкі алоўкамі, крэйдай, фламастарамі і фарбамі. Конкурсы.


2 верасня

10.00–12.00
Выдавецтва “Народная асвета”.
Гульня “Сказки & сказочки”. Прэзентацыя кнігі М.Маляўкі “Спадчына, або Каб не стаць манкуртам” з удзелам аўтара. Інтэлектуальная гульня “Я пра спорт ведаю ўсё!”. Прэзентацыя серыі кніг “Свет вакол нас” М.Пазнякова з удзелам аўтара і беларускага кампазітара С.Краўца. Віктарына “Экалагічны калейдаскоп”. Прэзентацыя кніг А.Зэкава з удзелам аўтара.

12.00-13.30
Выдавецкі дом “Звязда”.
Эка-майстэрня “Юнага натураліста”: майстар-клас па другасным выкарыстанні паперы, гульня дзя дзяцей “Адсартуй адыходы!”. Экалагічная віктарына ад аўтара часопіса “Родная прырода” М.Зялёнай. Віктарына “Пытанні для знаходлівых”.

13.30–14.30
Выдавецтва “Пачатковая школа”.
Прэзентацыя-віктарына “Пазнай свет чароўнага з часопісам “Рюкзачок”. Розыгрыш кніг.

14.30–15.00
Выдавецкі дом “Звязда”.
Сустрэча з аўтарамі дзіцячых кніг Я.Явіч і Д.Юртаевым.

15.00–15.30
Нацыянальная бібліятэка Беларусі, рэдакцыя часопіса “Вясёлка”.
Прэзентацыя сумеснага праекта “Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і часопіса “Вясёлка”, прысвечанага 400-годдзю першага ў свеце “Буквара” (1618).

15.30–16.00
Выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”, рэдакцыя часопіса “Вясёлка”.
Прэзентацыя кнігі “Мая Беларусь” з удзелам аўтара У.Ліпскага, кнігі Яронімаса Лауцюса “Приключения Вайвы”.

16.00–18.00
ААТ “Белкніга”.
Мультфільмы, Малюнкі алоўкамі, крэйдай, фламастарамі і фарбамі. Конкурсы.
Апублікавана:
Праглядаў:
1 372
Галіны дзейнасці:
Рэгіёны Беларусі: