Друкаваныя СМІ заўсёды будуць уплывовай на грамадскую свядомасць крыніцай - Бузоўскі

Друкаваныя СМІ заўсёды будуць уплывовай на грамадскую свядомасць крыніцай - Бузоўскі

Друкаваныя СМІ заўсёды будуць уплывовай на грамадскую свядомасць крыніцай, заявіў намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі на прэс-канферэнцыі, прысвечанай 100-годдзю сістэмы "Белсаюздрук".

"Друкаваныя СМІ былі, ёсць і будуць уплывовай на грамадскую свядомасць крыніцай, на тыя працэсы, якія адбываюцца ў грамадстве. Друкаваныя СМІ важныя для рэспублікі, інфармацыйнага поля, таму важна і сетка распаўсюджвання, якой з'яўляецца сёння "Белсаюздрук", - сказаў Ігар Бузоўскі.

Паводле яго слоў, праводзіцца рэарганізацыя "Белсаюздруку". "Былі праведзены пэўныя пробы пяра ў Мінскай вобласці, у якой прадпрыемствы сістэмы "Саюздруку" два гады таму ўвайшлі ў склад РУП "Белсаюздрук". Гэты вопыт паказаў станоўчыя эканамічныя і арганізацыйныя вынікі. Наступны крок - кансалідацыя намаганняў, вопыту, рэсурсаў, якія ёсць па ўсёй краіне. Гэта ўсе абласныя прадпрыемствы, яны арганізоўваюцца ў адзіную сетку", - адзначыў намеснік міністра.

Ігар Бузоўскі падкрэсліў, што крокі, якія робіць прадпрыемства "Белсаюздрук" у плане насычэння новымі паслугамі, адбываюцца ў развіццё тых задач, якія вызначае Міністэрства інфармацыі, у цэлым дзяржава да сеткі, прызначанай забяспечыць данясенне інфармацыі да насельніцтва.

Апублікавана:
Праглядаў:
1 134
Галіны дзейнасці:
Крыніца: