Дзень беларускага пісьменства ў 2019 годзе будзе праводзіцца ў Слоніме
Арганізатарам конкурсу выступае галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Інфармацыйныя партнёры – Выдавецкі дом "Звязда" і рэдакцыя газеты "Гродзенская праўда".
Конкурс праводзіцца з 17 ліпеня па 20 жніўня 2019 года.
У ім могуць прымаць удзел друкаваныя СМІ, а таксама журналісты і творчыя работнікі.
Для разгляду прымаюцца работы, апублікаваныя з 15 ліпеня па 20 жніўня 2019 года. Аформленыя працы падаюцца ў галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама па адрасе: 230023, г. Гродна, вул. Ажэшка, 3, або па электроннай пошце uirp@mail.grodno.by у тэрмін да 20 жніўня 2019 года.
Лаўрэаты па асвятленні тэматыкі Дня беларускага пісьменства ў перыяд правядзення конкурсу будуць вызначаны ў наступных намінацыях:
- лепшае рэспубліканскае друкаванае СМІ;
- лепшае рэгіянальнае друкаванае СМІ;
- лепшая публікацыя ў рэспубліканскім друкаваным СМІ;
- лепшая публікацыя ў рэгіянальным друкаваным СМІ.
У кожнай намінацыі вызначаюцца па два пераможцы.
Падчас ацэнкі прадстаўленых на конкурс матэрыялаў журы будзе ўлічваць актуальнасць і сацыяльна-культурную значнасць, аўтарскае майстэрства, арыгінальныя метады падачы матэрыялу.
Ўзнагароджанне лаўрэатаў конкурсу адбудзецца 1 верасня 2019 года ў Слоніме.