Дзеячы беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы ўдастоены ўзнагарод Міністэрства інфармацыі

Дзеячы беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы ўдастоены ўзнагарод Міністэрства інфармацыі

За  важкі ўклад у развіццё міжпарламенцкіх сувязяў Беларусі і Польшчы, актыўную дзейнасць па захаванні беларускай мовы і распаўсюджванні ведаў аб Беларусі Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны галоўны рэдактар  часопіса  “Праваслаўны агляд” Яўген Чыквін.

За актыўнае супрацоўніцтва з навукова-даследчымі і адукацыйнымі ўстановамі Беларусі, уклад у папулярызацыю беларускай мовы ў Польшчы і ў сувязі з 60-годдзем Беларускага літаратурнага аб'яднання “Белавежа” Падзяка Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь аб'яўлена старшыні Беларускага літаратурнага аб'яднання “Белавежа” Яну Чыквіну.
Апублікавана:
Праглядаў:
1 381