Фестываль кнігі і прэсы пройдзе на Палессі

Выстаўка «Фестываль кнігі і прэсы» пройдзе ў рамках Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый «Кліч Палесся», які адбудзецца 22 верасня ў Ляскавічах. 

Свята, якое стала візітнай карткай раёна, на Петрыкаўскай зямлі пройдзе ў пяты раз. Фестываль адкрыецца цырымоніяй ўручэння статуэткі-сімвалу «Ганаровы Паляшук».

На набярэжнай Прыпяці будуць працаваць пляцоўкі «У сваім краі, як у раі». Падворкі сустрэнуць гасцей тэатральнымі пастаноўкамі. Запланаваны – конкурс аматараў рыбалоўства, прагулкі на цеплаходзе па Прыпяці.

У рамках фестывалю пройдзе конкурс «Палеская прыгажуня-2018». Навінкай стануць свята «Сярод вёскі карагод», дзе будуць прадстаўлены народныя гульні, выступленні аўтэнтычных калектываў, а таксама свята бытавога танца, гістарычнай рэканструкцыі, народнага тэатра батлейка.

Пад адкрытым небам будзе арганізавана пляцоўка «Кіно на траве». На этнафестывалі можна будзе ўбачыць майстар-класы па трукавай яздзе, джыгітоўцы, а таксама паказальныя выступленні парашутыстаў і дэльтапланерыстаў.

Цікава будзе ўсім.

Крыніца: http://gp.by – "Гомельская праўда"

Апублікавана:
Праглядаў:
128
Падзея:
Рэгіёны Беларусі:
Падзяліцца ў сац.сетках