Газеце “Патрыёт” – 90!

Газеце “Патрыёт” – 90!

Газеце “Патрыёт” – 90!

Міністр інфармацыі Ігар Луцкі павіншаваў калектыў рэдакцыі газеты “Патрыёт” Ушацкага раёна, ветэранаў журналістыкі з 90-годдзем з дня выхаду першага нумара газеты.

Ігар Луцкі адзначыў, что выданне мае багатую гісторыю і добрыя традыцыі, а калектыву ўласцівы адказнасць, прынцыповасць, шчырая грамадзянская пазіцыя, таленавітасць і вернасць прафесійнаму абавязку.

“Ваша газета трывала замацавалася на інфармацыйнай карце рэгіёна, сфарміравала аўдыторыю адданых чытачоў. Знаходзячыся на вастрыні жыцця, яна садзейнічае мясцовай уладзе ў вырашэнні важных дзяржаўных ідэалагічных і сацыяльна-эканамічных задач, заўсёды застаецца паслядоўным правадніком дзяржаўнай палітыкі, абаронцай высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў нашага народа”, – гаворыцца ў віншаванні.

Міністр пажадаў супрацоўнікам і ўсім сябрам рэдакцыі, каб любімая праца прыносіла толькі радасць і задавальненне, а для новых спраў і здзяйсненняў заўсёды хапала сіл і энергіі, а таксама моцнага здароўя, шчасця, аптымізму, новых творчых поспехаў на карысць роднай Беларусі.

Апублікавана:
Праглядаў:
271