І Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны

І Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны

І Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны адбудзецца 25-26 кастрычніка ў Гомелі.

У першы дзень форуму, 25 кастрычніка, пройдзе пасяджэнне беларуска-ўкраінскага кансультатыўнага савета дзелавога супрацоўніцтва і перагаворы кампаній дзвюх краін. Рабочая група разгледзіць павелічэнне ўзаемнай прысутнасці на рынках Беларусі і Украіны сельскагаспадарчай, харчовай і іншай прадукцыі, на тэматычных мерапрыемствах абмяркуюць развіццё рачнога суднаходства паміж Беларуссю і Украінай, супрацоўніцтва ў адукацыйнай сферы і маладзёжнай палітыцы, а таксама ў галіне навукі і тэхналогій.

У праграме форуму 26 кастрычніка - пленарнае пасяджэнне "Перспектывы рэгіянальнага супрацоўніцтва Беларусі і Украіны". На форуме вядучыя беларускія і ўкраінскія кампаніі прадэманструюць свае распрацоўкі і прадукцыю ў сферах машынабудавання і нафтахіміі, транспарту і лагістыкі, сельскай гаспадаркі і харчавання, лёгкай прамысловасці, турызму.

У пленарным пасяджэнні Форуму прыме ўдзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Чакаецца, што мерапрыемства таксама наведае Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.

Да ўдзелу і выступленняў на асноўнай пляцоўцы форуму кіраўнікі дзяржаў правядуць сустрэчу ў фармаце сам-насам. Галоўны акцэнт у ходзе перагавораў будзе зроблены на пытаннях развіцця гандлю, эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва дзвюх краін праз прызму патэнцыялу прамых кантактаў на ўзроўні рэгіёнаў.

Па выніках форуму чакаецца падпісанне шэрага дакументаў і заключэнне дамоўленасцей, накіраваных на пашырэнне супрацоўніцтва па ўсім спектры напрамкаў беларуска-ўкраінскага ўзаемадзеяння.

На працягу двух дзён у Палацы лёгкай атлетыкі будзе працаваць выстаўка прадукцыі рэгіёнаў Беларусі і Украіны, у якой прымуць удзел больш за 140 вытворцаў, і кірмаш рамеснікаў. Асобна на плошчы Леніна прэзентуюць буйнагабарытную тэхніку беларускіх прамысловых гігантаў.

Тавараабарот Беларусі і Украіны ў студзені-жніўні 2018 года павялічыўся на 23,7 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склаў $3,7 млрд, беларускі экспарт вырас на 23,5 працэнта, імпарт з Украіны - на 24,4 працэнта. Украіна па аб'ёме тавараабароту і экспарту заняла другое месца сярод усіх гандлёвых партнёраў Беларусі, па імпарце - чацвёртае месца.

Праграма Форума


Апублікавана:
Праглядаў:
1 453
Крыніца: