Каардынацыйная камісія ЕАК высока ацаніла гатоўнасць Мінска да II Еўрапейскіх гульняў

Каардынацыйная камісія ЕАК высока ацаніла гатоўнасць Мінска да II Еўрапейскіх гульняў

Прадстаўнікі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК) высока ацанілі гатоўнасць Мінска да старту II Еўрапейскіх гульняў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня каардынацыйнай камісіі ЕАК Спірас Капралас па выніках візіту дэлегацыі ЕАК у беларускую сталіцу. 

"Прадстаўнікі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў праінспектавалі стадыён "Дынама", уведзены ў строй у жніўні, комплексы па кулявой і стэндавай стральбе, Палац гульнявых відаў "Уручча", - расказаў Спірас Капралас. - Мы ўсе ўражаны гатоўнасцю Мінска да старту Гульняў, задаволены, як вядзецца рэкламная кампанія па папулярызацыі Гульняў. Камісіі яшчэ неабходна папрацаваць над арганізацыяй і размяшчэннем часовых пабудоў, якія будуць выкарыстоўвацца ў час Гульняў. Менш чым за год да пачатку вялікага форуму мы кансалідуем намаганні ўсіх супрацоўнікаў розных напрамкаў, задзейнічаных пры падрыхтоўцы да старту". 

Напярэдадні кіраўнік фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Георгій Катулін перад пачаткам пасяджэння камісіі ЕАК заявіў, што спартыўныя аб'екты да старту Гульняў павінны быць поўнасцю гатовы ў маі 2019 года. 

Наступнае пасяджэнне каардынацыйнай камісіі ЕАК адбудзецца ў Мінску ў сярэдзіне кастрычніка. II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года ў 15 відах спорту: бадмінтон, баскетбол 3х3, бокс, барацьба (грэка-рымская, вольная, жаночая), веласіпедны спорт (трэк і шаша), гімнастыка (спартыўная, мастацкая, акрабатыка, аэробіка і скачкі на батуце), веславанне на байдарках і каноэ, дзюдо, каратэ, лёгкая атлетыка, самба, стральба з лука, стральба (кулявая і стэндавая), настольны тэніс, пляжны футбол.

Матэрыял прадастаўлены інфармацыйным агенцтвам belta.by.
Апублікавана:
Праглядаў:
1 926
Крыніца: