“Каласавіны” розных гадоў…

“Каласавіны” розных гадоў…

Экспазіцыю да 60-годдзя мемарыяльнага музея Якуба Коласа адкрылі на Дні беларускага пісьменства.

Дакрануцца да гісторыі музейнай дзейнасці Якуба Коласа жыхары Слонімшчыны і госці свята змаглі, наведаўшы выставачную экспазіцыю, прысвечаную 60-годдзю Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, якая адкрылася 31 жніўня ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.

Увазе гледачоў на выстаўцы прадстаўлены матэрыялы, якія рэпрэзентуюць гісторыю музея Якуба Коласа, цікавыя факты, дзейнасць музея і яго філіялаў у розныя гады, прыгожыя, яркія фотаздымкі. 

Акрамя гэтага, экспазіцыю дапаўняюць вядомыя цытаты песняра, змешчаныя на яркіх ралапах. 

Таксама на выставе можна пабачыць зборнікі матэрыялаў з навуковых канферэнцый “Каласавіны” розных гадоў, у якіх сабраны цікавыя матэрыялы. Варта адзначыць, што выстава сапраўды ўдалася, аб чым сведчаць, у першую чаргу, зацікаўленыя твары людзей, прысутных на экспазіцыі, якая, дарэчы, будзе дзейнічаць і 1 верасня.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах газеты "Слонімскі веснік".

Апублікавана:
Праглядаў:
77
Рэгіёны Беларусі:
Падзяліцца ў сац.сетках