Канферэнцыя кніжнікаў у Ашхабадзе
У межах XII Міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, якая пройдзе 2-3 кастрычніка гэтага года ў Ашхабадзе, адбудзецца і навуковая канферэнцыя “Кніга – шлях супрацоўніцтва і прагрэса”. Сярод удзельнікаў гэтага прэстыжнага форума кнігазнаўцаў з розных краін свету – і беларускія госці.
Па традыцыі так склалася, што беларусы часта ўдзельнічаюць і ў згаданым кніжным кірмашы, і ў навуковай канферэнцыі, якія ладзяцца штогод восенню ў Ашхабадзе.
Туркменістан ў апошнія гады наведалі вядомыя ў Беларусі прадстаўнікі кніжнай галіны – кіраўнікі Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі, выдавецтваў “Мастацкая літаратура”, “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, Выдавецкі дом “Звязда”, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.