ХІІІ Міжнародныя Купалаўскія чытанні адбудуцца 24 кастрычніка

ХІІІ Міжнародныя Купалаўскія чытанні адбудуцца 24 кастрычніка

Тэматыка форуму – «Нам засталася спадчына». 

Сёлета чытанні прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзю заснавання Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. 

Праблематыка: 

Літаратуразнаўства:

  • Жыццё і творчасць Янкі Купалы як нашчадка і прадаўжальніка беларускай асветніцкай традыцыі ў духоўным і соцыякультурным кантэксце ХХ–пачатку ХХІ стст.
  • Янка Купала і сучаснікі: кантакты, паралелі, палеміка, узаемаўплыў.
  • Эстэтыка і паэтыка твораў Янкі Купалы, літаратурная спадчына ў кантэксце еўрапейскага літаратурнага працэсу, рэцэпцыя творчасці беларускага класіка ў краінах свету.

Музеялогія:

  • Інтэрпрэтацыя актуальных праблем жыцця і творчасці паэта ў экспазіцыі, выставачных і адукацыйных праектах Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.
  • Ушанаванне памяці пісьменніка музейнымі сродкамі, мультымедыйныя тэхналогіі ў сучасным літаратурным музеі.
  • Праблемы і перспектывы захавання і музеефікацыі літаратурных мемарыяльных мясцін.
  • Мадэлі музейнай камунікацыі ў практыцы літаратурнага музея.
  • Літаратурны музей: тэндэнцыі развіцця і аспекты дзейнасці. Узаемадзеянне музея з іншымі ўстановамі соцыякультурнай сферы.

Праграма канферэнцыі прадугледжвае правядзенне пленарнага пасяджэння, сесій і дыскусій.

Рабочыя мовы – беларуская, руская, іншыя славянскія. 

Да ўдзелу запрашаюцца спецыялісты музейнай справы і літаратуразнаўцы. Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі неабходна падаць да 10 кастрычніка 2019 года на электронны адрас: info@kupala-museum.bymusei-kupal@kultura.by. Мерапрыемства адбудзецца ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы (г.Мінск, вул. Янкі Купалы, 4).  

Падрабязная інфармацыя і форма заяўкі ў далучэнні.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах sozvuchie.by.

Апублікавана:
Праглядаў:
336